Чэргі машын на беларуска-літоўскай мяжы зменшыліся

Чэргі машын на беларуска-літоўскай мяжы зменшыліся

Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы зменшыліся ў параўнанні з суботай — па стане на 14.00 у чатырох дзеючых пунктах пропуску стаяла каля 700 грузавых фураў на выездзе з Беларусі. У Катлоўцы было 140 машын, у Каменным Логу — 290, у Беняконях — 150, у Прывалцы — 127 машын. Гэта вынікае з інфармацыі на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Павольнасць чаргі раней тлумачылі збоем праграмнага забеспячэння ў літоўскіх памежнікаў, з-за чаго афармленне робяць уручную.

Значныя чэргі ёсць і на мяжы з Латвіяй: у Грыгароўшчыне — 60 грузавікоў, ва Урбанах — 95. На мяжы з Польшчай і Украінаў чэргаў практычна няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі