Чорная пятніца: тэракты ў Тунісе, Кувейце і Францыі
Групоўка "Ісламская дзяржава" раней заклікала сваіх прыхільнікаў ўзмацніць напады падчас святога мусульманскага месяца Рамадан.
Раніцай 26 чэрвеня ў горадзе Сэн-Кантэн-Фалаўе быў здзейснены напад дваіх тэрарыстаў на завод звадкаванага газу. Яны пратаранілі браму і заехалі на тэрыторыю завода на аўтамабілі. Машына сутыкнулася з цыстэрнай з газам, адбыўся выбух.
Вядома пра аднаго забітага і двух параненых.
Адзін з тэрарыстаў забіты, адзін паранены, яго затрымалі, вядзецца допыт. У зламыснікаў былі невялікія выбуховыя прыстасаванні. Падкрэсліваецца, што напад учынілі ісламсты, прыхільнікі "Ісламскай дзяржавы". З прадпрыемства эвакуявалі рабочых.
Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнёў распавёў пра затрыманага. Яго імя Ясін Салі. У 2006 годзе паліцыя падазравала яго ў датычнасьці да радыкальнага ісламізму. Між тым, мясцовая газета Dauphiné Libéré (яна першай падняла трывогу) высветліла падрабязнасці біяграфіі 35-гадовага Ясіна Салі. Ён жыў у прадмесці Сан-Прыеста і трапляў у поле зроку паліцыі. Відавочцы кажуць, што ён не раз выказваў сімпатыі ў бок да Ісламскай дзяржавы.
Француа Аланд: "Гэта тэрарыстычная атака. Я пацвярджаю, што адзін чалавек загінуў, двое параненыя. Паліцэйскія ўжо працуюць на месцы злачынства. Мы не павінныя больш дапускаць падобнага. Наша задача ― дзейнічаць на апярэджанне, стрымліваць падобныя акты гвалту і не даваць запужаць нас. Народ Францыі чакае ад нас дакладных дзеянняў, каб мы яго абаранілі і знішчылі любога, хто задумае здзейсніць такое злачынства".
Устаноўлена таксама, што забіты не быў работнікам завода. У паліцыі не выключаюць, што ён мог быць уладальнікам фургона, які мяркуецца, скраў тэрарыст.
У папулярным ў брытанскіх турыстаў гатэлі "Імперыял Мархаба" у туніскім Сусе тэрарысты забілі 37 чалавек.
Па дадзеных паліцыі, забіты адзін з нападаючых. Некаторыя відавочцы паведамляюць што быў выбух, але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не з'явілася.
Вядома, што тэрарысты спачатку пачалі стрэляніну побач з будынкам гатэля, а потым растралялі некалькі чалавек прама на пляжы.
Расіянін Пётр Чарвонец стаў сведкам таго, што здарылася. Ён выклаў некалькі фатаздымкаў з целамі забітых людзей. Па словах Чарвонца, узброеныя аўтаматамі Калашнікава забойцы падплылі да пляжу на чаўне.
“Па папярэдніх дадзеных, спадзяюся гэта інфармацыя не будзе пацверджана, магчыма загінулі 10 турыстаў. Было два тэрарысты, прыблізна 15 гадоў. Яны прыйшлі на пляж і растралялі з аўтамата Калашнікава турыстаў і паспрабавалі ўцячы, але паліцыя застрэліла іх. Ніякай панікі няма. Усё ядуць, выпіваюць, канешне занепакоены, але нашых турыстаў з Расіі тэрактамі не здзівіць”, – распавёў Пётр Чарвонец.
У мячэці імама Садыка ў Эль-Кувейце адбыўся выбух, загінулі не менш за 20 чалавек.
Па дадзеных тэлеканала “Аль-Джазіра”, падчас тэракта загінула як мінімум 24 чалавекі. У сваю чаргу спадарожнікавы тэлеканал “Аль-Хадасы” кажа пра 23 загінулых.
Мячэць імама Садыка ў сталіцы Кувейта вельмі папулярная сярод вернікаў.
Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Яе ўдзельнікі раней заклікалі сваіх прыхільнікаў узмацніць нападзенні падчас святога мусульманскага месяца Рамадан.