Чыноўнікі адмовілі ў рэгістрацыі "пяршовак" Беларускага незалежнага прафсаюза
Рабочыя / TUT.BY
Мясцовыя ўлады адмовілі ў рэгістрацыі "пяршовак" Беларускага незалежнага прафсаюза ў EPAM і "Пеленгу". Аргумент-адсутнасць "агульных інтарэсаў".
— Улады не перастаюць здзіўляць, — выказалася сакратар-скарбнік БНП Сняжана Грынцэвіч. — У пачатку восені работнікі дзвюх кампаній, EPAM Systems і ААТ "Пеленг", вырашылі стварыць першасныя прафсаюзныя арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза. Былі праведзеныя ўстаноўчыя сходы будучых "пяршовак". Усе дакументы былі пададзеныя, прадстаўнікі адміністрацыі прасілі дадатковыя дакументы, а пазней даслалі адмову.
У прафсаюзе дзеянні ўладаў назвалі незаконнымі. Апратэставаць адмову БНП плануе ў судзе.
— Ну і, вядома, будзем патрабаваць рэгістрацыі першасных арганізацый, — дадала Грынцэвіч.
Прадстаўнікі прыватных кампаній цяпер актыўна звяртаюцца ў БНП з жаданнем зарэгістраваць "пяршоўкі". Гэтаму паспрыялі словы Лукашэнкі, які заявіў пра неабходнасць прысутнасці прафсаюзаў ва ўсіх прыватных арганізацыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.