Ці будзе Мінабароны судзіцца з медыкамі з-за прызыву хворага Хведарука?
Ваенная пракуратура: “Такіх хлопцаў звальняюць з арміі – яны ў сваю чаргу падаюць у суд і ім выплочваюцца кампенсацыі”. Еўрарадыё заплюшчыла вочы на “палітычны” дыягназ прызыўніка Хведарука і паспрабавала разгледзець справу з медыцынскага боку.
Прызыўнік Зміцер Хведарук, не праслужыўшы ў войску і месяца, трапіў на стол хірурга. Аперацыю зрабілі ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі.
“Трошкі нейкі час адыходзіў ад наркозу, але зараз адчуваю сябе добра”, - адказвае Зміцер на тэлефанаванне Еўрарадыё.
Расказваць, на якім месцы адбылося хірургічнае ўмяшальніцтва, Зміцер не любіць.
Зміцер Хведарук: “Оў! На гэта пытанне я адказваць, прабачце, не буду”.
Аказалася, што “варыкознае пашырэнне” прыбралі ў пахавай вобласці.
Па словах Хведарука, дыягназ “варыкознае пашырэнне венаў” яму паставілі яшчэ падчас медкамісіі ў паліклініцы №14 Мінска. Адпаведную пазнаку зрабілі ў медыцынскіх дакументах і адправілі ў войска.
Дыягназ “варыкознае пашырэнне венаў” сапраўды не заўсёды дае адтэрміноўку ад службы ў войску. Пачатковая стадыя захворвання адзначаецца ў многіх дарослых беларусаў.
“Можа быць адзін дробны нюанс - і вы будзеце годныя да службы ці нягодныя”, - кажуць медыкі з міжраённай прызыўной камісіі №3 Мінска.
Аўтарытэтны беларускі хірург Эдуард Ліпень растлумачыў, што “варыкознае пашырэнне венаў” можа прывесці і да раптоўнай смерці.
Эдуард Ліпень: "Рэч у тым, што калі ў нас маецца варыкознае пашырэнне венаў – інакш гэта называецца тромбафлібід – тэарэтычна ўзнікае небяспечная для жыцця сітуацыя. Пры фізічнай нагрузцы, якую нельга выключыць у арміі, можа адарвацца тромб. І калі ён патрапіць у сэрца ці лёгачную артэрыю, гэта можа быць раптоўная смерць”.
Хведарук пацвярджае, што служыў на роўных з іншымі салдатамі.
Зміцер Хведарук: “Былі прабежкі, зарадкі, адцісканні, падцягванні. Ну і плюс прыбіралі, пераносілі розныя рэчы”.
У прэс-сакратара Міністэрства абароны Вячаслава Раменчыка Еўрарадыё спыталася, ці можа міністэрства падаць у суд на медыкаў, якія несумленна праводзяць медагляд. Бо Мінабароны разважала пра такую магчымасць.
Вячаслаў Раменчык: “Вядома, можа”
ЕРБ: “Скажыце, а ці былі такія прэцэдэнты?”
Вячаслаў Раменчык: “Пакуль не”.
Тэарэтычна і сам Хведарук можа пакараць медыкаў. У вайсковай пракуратуры Гомеля нам растлумачылі, што звычайна напорыстыя салдаты самі скардзяцца на прызыўныя камісіі. І выйграюць справы!
Пракуратура: “Такіх хлопцаў звальняюць з арміі – яны ў сваю чаргу падаюць у суд і ім выплочваюцца кампенсацыі”.
Як даведалася Еўрарадыё, Хведарук мае намер скардзіцца.
Зміцер Хведарук: “Яшчэ ў суд не падалі, але зараз займаемся напісаннем скаргі…”
Фота Нашай Нівы