Ці дапаможа беларускаму кіно незалежная Кінаакадэмія — стрым
Воля Чайкоўская і Ігар Сукманаў / Еўрарадыё
Днямі стала вядома пра стварэрнне Беларускай незалежнай кінаакадэміі (Belarusian independent film аcademy — BIFA). Яе мэта — прасоўваць інтарэсы творцаў незалежнага беларускага кіно, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. Кінаакадэмія будзе афіцыйна прэзентаваная 17 лютага на фестывалі Берлінале.
Якія праблемы збіраецца вырашаць Кінаакадэмія? Як яе стварэнне паспрыяе развіццю беларускага кіно? Хто будзе фінансаваць арганізацыю? Ці мае яна стратэгію супрацы з кінатворцамі, якія застаюцца ў Беларусі? Пра гэта ды іншае гаворым у эфіры Еўрарадыё з сябрамі ініцыятыўнай групы Кінаакадэміі — кінакрытыкам Ігарам Сукманавым і дырэктаркай кінафестываля "Паўночнае ззянне" Воляй Чайкоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.