Ці гатовыя чыноўнікі да супраціву рэжыму і ў якой форме?
Рэпрэсіі, якія абрынулі на беларускае грамадства так званыя сілавікі па загадзе Лукашэнкі, выклікалі незадаволенасць нават у асяродку дзяржаўных службоўцаў. Што праўда, у пераважнай большасці гэтая незадаволенасць выказвалася шэптам і на кухні. Але далей — больш: у 2022 годзе беларускі рэжым фактычна стаў саўдзельнікам агрэсіі Расіі супраць Украіны. І гэта пашырыла незадаволенасць гэтым самым рэжымам сярод чыноўнікаў ды іншых бюджэтнікаў.
Ці сапраўды ў Беларусі сёння назіраецца “кадравы голад” пры “раздзьмутым” чыноўніцкім апараце і чым гэта пагражае сістэме? Як вайна ва Украіне змяніла стаўленне да беларускага рэжыму і Лукашэнкі сярод дзяржслужбоўцаў? Ці гатовыя яны да супраціву рэжыму і ў якой форме? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўніца праекта “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.