Ці можна ў рускамоўнай школе вучыцца па-беларуску?

Ці можна ў рускамоўнай школе вучыцца па-беларуску?

Васіль Жарко ўпэўнены, што ў школе можна вучыцца па падручніках і на рускай, і на беларускай мове. Ніхто не забараняе! Гэта вынікае з адказу віцэ-прэм’ера на пытанне Еўрарадыё:

“У школах па жаданні дзіцяці можна вучыцца і па падручніках на беларускай мове, і па падручніках на рускай. Ёсць і тыя, і тыя падручнікі”.

Ці мае рацыю высокі чыноўнік?

“У школе з рускай мовай навучання вы можаце асабіста вучыцца па-беларуску, але адказваць на пытанні і здаваць іспыты вы будзеце па-руску”, — адказваюць у Мінадукацыі.

І нават каб вучыцца па-беларуску дома, падручнікі на роднай мове давядзецца набываць самому. У школе з рускай мовай навучання іх не будзе. Гэта пацвярджаюць у адміністрацыі адной са сталічных школ.

“Падручнікі на беларускай мове з’яўляюцца, калі ёсць канкрэтны загад адкрываць беларускамоўны клас. Таму іх трэба замаўляць асобна”, — тлумачаць у школе.

Цяпер у Беларусі больш за тысячу школ з беларускай мовай навучання. У асноўным, гэта малакамплектныя вясковыя школы. У Мінску на роднай мове вучацца ў дзесяці установах адукацыі. Але за дзесяць гадоў колькасць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску скарацілася ўдвая. Цяпер гэта толькі 13%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі