Ці рыхтуе Мінск “напад” на ЕС і пры чым тут Масква — стрым з Мацукевічам
![Ці рыхтуе Мінск “напад” на ЕС і пры чым тут Масква — стрым з Мацукевічам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/macuk_2.jpg.webp?itok=j_mBa2Gn)
Заходнія палітыкі пры нагодзе паўтараюць свае словы наконт падтрымкі беларускага грамадства, а тым часам шэнгенскую візу беларусам атрымаць усё складаней, а некаторыя краіны і ўвогуле спыняюць выдачу “шэнгену”. Такое адчуванне, што вырашыць гэтае пытанне не здольныя ні Офіс Ціханоўскай, ні МЗС Макея.
Чаму заходнія краіны насуперак абяцанням падтрымкі скарачаюць выдачу віз беларусам? Ці атрымаецца ў Офіса Ціханоўскай заняць месца МЗС? Як працуюць санкцыі і калі чакаць рэферэндуму па далучэнні Беларусі да Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-дыпламат, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.