Ці залежаць жыроўкі ад надвор'я?
У студзені беларусы заплацілі за ацяпленне столькі, колькі ў студзені 2006-га, калі былі 20-градусныя маразы, а сярэдняя тэмпература паветра на 4 градусы ніжэй Еўрарадыё вырашыла даведацца, якім чынам тэмпература паветра ўплывае на сумы за ацяпленне ў нашых жыроўках. У "Мінскіх цеплавых сетках" гавораць, што сочаць за тэрмометрам на вуліцы:
Загадчык вытворча-тэхнічнага аддзела РУП "Мінскія цеплавыя сеткі": Мы працуем паводле тэмпературнага графіка і ўтрымліваем тэмпературу вады, якой ацяпляюцца дамы, у залежнасці ад тэмпературы паветра на вуліцы.
Тэарэтычна, тэмпература вады ў батарэях павінна павышацца, калі тэмпература паветра паніжаецца. Таму камунальнікі абапіраюцца на прагнозы Гідраметэацэнтра:
Загадчык вытворча-тэхнічнага аддзела "Мінскія цеплавыя сеткі": Пры мінус 2 утрымліваем тэмпературу 70 градусаў, пры мінус 5 — каля 78 градусаў арыентыровачна.
Еўрарадыё ўслед за камунальнікамі звярнулася да Гідраметэацэнтра і даведалася пра сярэднюю тэмпературу паветра ў студзені за апошнія чатыры гады. Сёлетні студзень халаднейшы за мінулагодні:
Гідраметэацэнтр: Сёлета тэмпература ў студзені была мінус 4,1, а ў мінулым годзе мінус 2,6.
Паводле словаў сіноптыкаў, 2007 год быў анамальна цёплым. У Беларусі сярэдняя тэмпература ў студзені была плюс 0,4 градуса. А вось у 2006 годзе, калі былі моцныя маразы, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені склала 8 градусаў ніжэй за нуль. Пры паніжэнні тэмпературы на вуліцы расход энергіі на ацяпленне і сума аплаты за яе павінны павялічвацца.
Пасля гэтага Еўрарадыё папрасіла адну з мінчанак параўнаць свае жыроўкі за апошнія 4 гады.
Вольга, жыхарка Мінску: 2006 год — 32.178 рублёў, 2007 год — 27.026 рублёў, 2008 год — 29.626 рублёў, 2009 год — 41.011 рублёў.
Такім чынам, сёлета трэба заплаціць за абагрэў звычайнай двухпакаёвай кватэры амаль на 10.000 рублёў больш,чым у анамальна халодны студзень 2006 года. Відавочна, гэта адбылося таму, што кошты за ацяпленне за тры гады выраслі.
Але калі Еўрарадыё параўнала колькасць энергіі, якая пайшла на абагрэў адной і той жа кватэры ў апошнія 4 гады, атрымалася нейкая анамалія.
У зусім марозны студзень 2006 года на ацяпленне кватэры пайшло амаль столькі ж цяпла, як сёлета ў студзені пры сярэдняй тэмпературы мінус 4,1 градусаў. Нагадаем, 4 гады таму дзяржава нават выдала субсідыі, каб беларусы змаглі разлічыцца за ацяпленне - так тады грэлі батарэі. І зараз столькі ж?
Цікава: тое, што студзень 2007 году быў анамальна цёплым, па жыроўцы не чытаецца. Мінулым годам на ацяпленне пайшло нават меней гігакалорый, чым тады.
Атрымліваецца, што тэмпература паветра на вуліцы не ўплывае на колькасць цяпла, неабходнага для абагравання кватэраў? З чым можа быць звязаны такі парадокс, мы паспрабавалі даведацца ў "Мінскіх цеплавых сетках".
Загадчык вытворча-тэхнічнага аддзела "Мінскія цеплавыя сеткі": Ну, не ведаю. Зараз у кожным доме стаяць прыборы, якія падлічваюць расход цеплаэнергіі. Мабыць, дамы розныя, мабыць, была нейкая мадэрнізацыя жылых дамоў.
Аднак жа і дом быў той самы, і кватэра не змянілася, ды й ніякіх мадэрнізацыяў не праводзілася…
Фота — nmn.by

Студзень 2006 | Студзень 2007 | Студзень 2008 | Студзень 2009 | |
Сярэдняя тэмпература паветра | -8 градусаў | +0,4 градуса | -2,6 градуса | -4,1 градуса |
Колькасць гігакалорыяў | 0,9824 гКал | 0,7919 гКал | 0,6703 гКал | 0,9437 гКал |
Сума аплаты | 32.178 рублёў | 27.026 рублёў | 29.626 рублёў | 41.011 рублёў |