Ціхан і Дзевятоўскі выйгралі суд і захавалі алімпійскія медалі

За два гады судовага працэсу ў Лазане беларускія малатабойцы патрацілі каля 400 тысяч долараў.
Беларускія штурхальнікі молата Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі выйгралі суд і захавалі алімпійскія медалі. Рашэнне на карысць нашых атлетаў вынес сёння спартыўны арбітражны суд у Лазане. Там беларусы аспрэчвалі вердыкт дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб пазбаўленні іх алімпійскіх узнагарод Пекіна.

Судовы працэс цягнуўся са жніўня 2008 года. Пасля Алімпіяды ў Пекіне беларускіх малатабойцаў абвінавацілі ва ўжыванні допінгу.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, за два гады разгляду ў судзе Дзевятоўскі і Ціхан  патрацілі на разбіральніцтвы каля 400 тысяч долараў.

Еўрарадыё пра Ціхана і Дзевятоўскага:

Кідальнікі молата Дзевятоўскі і Ціхан не ведаюць, чым скончыўся іх cуд

На вяртанне алімпійскіх медалёў Дзевятоўскі і Ціхан патрацілі $400 тысяч

Ціхан і Дзевятоўскі не атрымалі грошы за Алімпіяду


Ціхан і Дзевятоўскі дыскваліфікаваныя, апошні - пажыццёва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі