Ціханоўская: дыскрымінацыі беларускіх студэнтаў у Чэхіі не будзе

Ціханоўская: дыскрымінацыі беларускіх студэнтаў у Чэхіі не будзе

Дыскрымінацыі беларускіх студэнтаў у Чэхіі не будзе. Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла па выніках сустрэчы ў Празе з чэшскім міністрам адукацыі. Апошні запэўніў, што студэнты могуць разлічваць на стыпендыі, якія прадстаўляюцца чэшскім урадам. У ВНУ Чэхіі на сённяшні дзень вучыцца каля 700 беларусаў.

Па выніках сустрэчы ў МЗС Чэхіі Ціханоўская заявіла, што беларусам зноў будуць выдавацца візы. Пра тое, што Чэхія спыняе выдачу віз грамадзянам Беларусі, стала вядома ў пачатку вясны (з выключэннямі ў “выпадках гуманітарнага характару”). Прычынай спынення выдачы віз называлася агрэсія Расіі супраць Украіны і ўдзел у ёй Беларусі. Цяпер жа кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі запэўніў Святлану Ціханоўскую, што закон будзе перагледжаны і ў ім не будзе згадвацца Беларусь.

Ціханоўская знаходзіцца ў Чэхіі з трохдзённым візітам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі