Ціхану і Дзевятоўскаму прыпынілі выплату прэзідэнцкіх стыпендый

Беларускіх лёгкаатлетаў Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага пазбавілі прэзідэнціх стыпендый, якія ім былі прызначаныя за паспяховае выступленне на чэмпіянаце свету 2007 года.
Пра гэта ў інтэрв'ю газеце “Прэсбол” распавёў Сяргей Літвінаў, пад кіраўніцтвам якога Ціхан стаў трохразовым чэмпіёнам свету. Паводле слоў трэнера, спартсмены павінны былі атрымліваць прэзідэнцкія стыпендыі на працягу двух гадоў, да сярэдзіны ліпеня 2009 года.

Як адзначыў Літвінаў, за срэбра і бронзу Ціхана і Дзевятоўскага на пекінскай алімпіядзе прызначаны стыпендыі галоўнаму трэнеру зборнай па лёгкай атлетыцы Анатолю Бадуеву і старшаму трэнеру па кіданнях Канстанціну Астапковічу.

Атрымліваецца, што саміх атлетаў пакаралі, а іх стыпендыі размяркоўваюць, заўважыў Літвінаў. Нагадаем, Ціхана і ДЗевятоўскага пазбавілі алімпійскіх медалёў. Яны нібыта ўжывалі допінг. Цяпер беларусы рыхтуюць апеляцыю ў міжнародны суд у Лазане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі