Ціханоўская гаварыла з кіраўніком ПАСЕ пра трыбунал для Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская і Тайні Кокс / t.me/tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская і Тайні Кокс / t.me/tsikhanouskaya/

Святлана Ціханоўская ў Рэйк’явіку сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Тайні Коксам. Яна гаварыла з ім пра трыбунал для Аляксандра Лукашэнкі. Уздымалася праблема масавага прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь і датычнасць да гэтага Лукашэнкі. "Дамовіліся, каб гэтае пытанне было ўключанае ў даклад па Украіне, што можа дазволіць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці ў міжнародных судах", — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію ўкраінскіх дзяцей. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. 

Прэзідэнт ПАСЕ запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі арганізацыі ў чэрвені, дзе будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. Мэта прэзентацыі — змяніць стаўленне да беларусаў у выгнанні. Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і партыяў будуць удзельнічаць у паседжаннях ПАСЕ, "каб там гучаў голас беларусаў, а не рэжыму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі