Coldplay зноў абвінавацілі ў плагіяце
Брытанскі гурт Coldplay зноў абвінавацілі ў плагіяце. Гэтым разам з прэтэнзіямі да калектыву звярнуўся лонданскі музыка Эндзі Джэй Галлахер (Andy J Gallagher). Пра гэта паведамляе Undercover. Па словах артыста, у якасці асновы для кліпа на кампазіцыю "Strawberry Swing" Coldplay выкарысталі ідэю, увасобленую ў відэа Галлахера на сінгл "Something Else". Галлахер падкрэсліў, што кліп на яго песню быў зняты і прадстаўлены гледачам раней, чым ролік Coldplay.
Нягледзячы на тое, што над кліпамі для Coldplay і Галлахера працавалі розныя каманды, падабенства паміж абодвума ролікам заўважыць няцяжка. Так, абодва відэа знятыя з выкарыстаннем метаду аб'ёмнай мультыплікацыі.
Адзначым, што на працягу года Coldplay ужо неаднаразова абвінавачвалі ў крадзяжы чужых ідэй. У плагіяце брытанцаў падазравалі: гурт Creaky Boards, Джо Сатрыяні і выканаўца Юсуф Іслам.
Фота: beatcrave.com