Цяпло ў кватэрах мінчукоў пачнуць уключаць з 9 кастрычніка

Ацяпленне ў кватэрах жыхароў сталіцы пачнуць уключаць з 9 да 15 кастрычніка. Таксама ў гэты перыяд цяпло з'явіцца ў гасцініцах, інтэрнатах, бібліятэках. Як паведамляе БЕЛТА, гарадскія ўлады прынялі такое рашэнне, улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я. Яшчэ 5 кастрычніка пачалі ацяпляцца мінскія дзіцячыя садкі, школы, бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі