Цяпло ў мінскіх кватэрах пачне з'яўляцца 17 кастрычніка

З пятніцы ацяпленне пачнуць уключаць у жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, будынках навучальных устаноў. Цяпло будуць падаваць у дамы паэтапна — па 20-25% дамоў на дзень, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, у школах і дзіцячых садках, бальніцах Мінска ацяпленне ўключылі яшчэ 3 кастрычніка.

Як паведамляла Еўрарадыё, ацяпленне двух-трохпакаёўкі ў гэтым годзе абыдзецца ў сярэднім каля 90 тысяч рублёў у месяц.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі