Да 1000 рублёў сярэдняга заробку беларусам не хапіла 30 капеек

Да 1000 рублёў сярэдняга заробку беларусам не хапіла 30 капеек

Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 999,7 рубля, паведамляе Белстат. Ён заўважна вырас у параўнанні з вераснем, калі складаў 963,6 рубля.

Традыцыйна самыя высокія заробкі — у сталіцы: у Мінску сярэдні заробак за кастрычнік склаў 1 370,3 рубля. У Мінскай вобласці сярэдні заробак за кастрычнік 996,4 рубля, Гомельскай — 907,9, Гродзенскай — 885,3, Брэсцкай — 874,7, Віцебскай — 848,2, Магілёўскай — 836,7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі