Да 2015 года лічбавае вяшчанне будзе ва ўсёй Беларусі

Да 2015 года лічбавае вяшчанне будзе распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства "Беларускі радыётэлевезійны перадаючы цэнтр" Андрэй Караім. Паводле яго слоў, станцыі з лічбавымі перадатчыкамі дазваляюць знізіць энергаспажыванне рэтранслюючага абсталявання ў два разы.

Акрамя таго, паўсюднае распаўсюджванне лічбавага вяшчання дапаможа ліквідаваць інфармацыйную няроўнасць паміж тэлегледачамі вялікіх гарадоў і малых населеных пунктаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі