Да 7 лістапада каля МТЗ паставяць помнік Леніну

Да 7 лістапада каля МТЗ паставяць помнік Леніну

Каля Мінскага трактарнага завода на тэрыторыі сквера, побач з МТЗ-2, да 7 лістапада з'явіцца помнік Леніну. Як піша tut.by са спасылкай на адміністрацыю прадпрыемства, робіцца гэта па просьбе "ветэранаў і камуністаў".

У савецкі час помнік знаходзіўся ў скверыку, але апошнія гады ён стаяў ва ўнутраным двары завода.

Намеснік гендырэктара ААТ "МТЗ№ па ідэалогіі, кадрах і сацразвіццю Андрэй Сусленка распавёў журналістам, што ў адміністрацыю звярталіся людзі, якія хацелі прынесці кветкі да помніка ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Трапіць на тэрыторыю завода яны не маглі. "Пасля абмеркавання мы вырашылі ўсталяваць помнік на першапачатковым месцы. Зараз любы грамадзянін можа яго ўбачыць, а не толькі рабочыя", — патлумачыў Сусленка.

Помнік Леніну каля МТЗ планубць адчыніць а 13-й гадзіне 7 лістапада падчас свята, якое ладзіць завод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі