Да беларуса, які страляў у Гдыні, выехала маці

Да беларуса, які страляў у Гдыні, выехала маці

Таццяна — маці Сцяпана Свідзерскага, якога затрымалі за страляніну ў будынку Thomson Reuters у Гдыні, выехала ў Польшчу, каб разабрацца ў сітуацыі. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ

Таксама вядома, што ў сувязі з інцыдэнтам у польскую пракуратуру быў выкліканы Генеральны консул Беларусі ў Гданьску. Дыпмісія атрымала пацвярджэнне затрымання беларускага грамадзяніна зранку 15 лістапада.

Як паведамлялася раней, 30-гадовы грамадзянін Беларусі Сцяпан Свідзерскі зайшоў са зброяй у будынак, дзе ён працаваў. Паведамляецца, што ў будынку адбыліся два стрэлы. Пацярпелых няма. Праверкай займаецца акруговая пракуратура.  

Падкрэсліваецца, што ў беларуса ёсць дакументы на валоданне зброяй. Ён уваходзіць у стралковы клуб, наведвае трэніроўкі і ўдзельнічае ў спаборніцтвах.

Як паведамляла Еўрарадыё, Свідзерскаму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі