Да распрацоўкі курса па палавым выхаванні падключацца святары і міліцыя

Генеральная пракуратура Беларусі / @prokuraturabelarus

Генеральная пракуратура Беларусі / @prokuraturabelarus

Генпракуратура Беларусі перадала ўраду прапанову па распрацоўцы курса па пытаннях палавога выхавання дзяцей. Ведамства хоча падключыць да працы прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, МУС, Дзяржкамітэта судовых экспертыз і іншых дзяржорганаў.

Пад прадстаўнікамі рэлігійных канфесій найперш маецца на ўвазе Беларуская праваслаўная царква, якая праявіла цікавасць да курсу на ранніх этапах. На думку нагляднага ведамства, без удзелу рэлігійных дзеячоў і міліцыі сфарміраваць у дзяцей "сапраўдныя сямейныя каштоўнасці" не атрымаецца.

Курс па палавым выхаванні, вядома ж, "будзе садзейнічаць выхаванню іх [дзяцей. — Еўрарадыё] здольнымі супрацьстаяць прапагандзе нетрадыцыйных сексуальных адносін [выдуманай ўладамі. — Еўрарадыё], педафіліі, чайлдфры, змены полу", — заяўляюць ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі