Да Уладзіміра Мацкевіча на Акрэсціна не пусцілі адваката

Да Уладзіміра Мацкевіча на Акрэсціна не пусцілі адваката

Да філосафа Уладзіміра Мацкевіча ў ІЧУ на Акрэсціна не пусцілі адваката, паведамляе БелаПАН. 

Адвакат Дзмітрый Лазавік кажа, што раней у Мацкевіча была дамова з іншым адвакатам, але таго следчыя таксама не запрашалі і не апавясцілі пра затрыманне. Такім чынам, па словах юрыста, было парушанае права Мацкевіча на абарону.

Абаронца не сумняецца, што з затрыманым філосафам праводзіліся следчыя дзеянні — гутарка, допыт або апытанне. І Мацкевіч меў права на дапамогу адваката пры следчых дзеяннх.

5 жніўня Лазавік прыехаў да ізалятара. Дзяжурны ІЧУ пацвердзіў, што Мацкевіч знаходзіцца там. Але абаронцу да яго не пусцілі, заявіўшы, што на наведванне патрэбны дазвол следчага.

6 жніўня адваката плануе ехаць ва ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску, каб высветліць прозвішча следчага і атрымаць дазвол на наведванне падабароннага. Ні ён, ні інша адвакат не ведаюць, у чым падазраюць Мацкевіча і ў якім статусе ён знаходзіцца. 

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі зранку 4 жніўня. У гэты ж дзень затрымалі яго паплечнікаў Таццяну Вадалажскую, Улада Вялічку і Аксану Шэлест. Дваіх апошніх пазней адпусцілі пад падпіску, а Мацкевіча і Вадалажскую адправілі на Акрэсціна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі