ДАІ Мінска абяцае не забіраць матацыклы, калі няма парушэнняў

ДАІ Мінска абяцае не забіраць матацыклы, калі няма парушэнняў

Увечары 19 красавіка байкеры Мінска прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам сталічнай ДАІ, каб вырашыць сітуацыю з канфіскацыяй матацыклаў. Кіроўцы заяўляюць, што толькі за 18 красавіка ДАІ канфіскавала 32 матацыклы, прычым 11 чалавек яны ведаюць асабіста.

З прысутнымі сустрэўся намеснік начальніка ДАІ Мінгарвыканкама. Ён паабяцаў, што інспектары не будуць канфіскоўваць матацыклы, калі ў кіроўцы дакументы ў парадку і ён не парушыў правілы.

Наконт матацыклаў, якія ўжо забрала міліцыя, ён нічога паабяцаць не змог — маўляў, гэта ўжо юрысдыкцыя экспертаў, якія будуць выносіць сваё рашэнне.

Байкеры, якія прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам ДАІ, не ўваходзяць ні ў якое аб'яднанне. Тым не менш на сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць, што кіроўцы разам з інспектарамі зладзяць сярод матацыклістаў разнастайныя навучальныя і агітацыйныя мерапрыемствы. Іх мэтай будзе лепшае выкананне Правілаў дарожнага руху (ПДР).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі