ДАІ раіць наведвальнікам матчу БАТЭ-Барселона карыстацца грамадскім транспартам

ДАІ раіць наведвальнікам матчу БАТЭ-Барселона карыстацца грамадскім транспартам

Дзяржаўтаінспекцыя раіць наведвальнікам футбольнага матча БАТЭ –“Барселона”, які адбудзецца 20 кастрычніка на стадыёне “Барысаў-Арэна”, па магчымасці скарыстацца грамадскім транспартам.

Беларуская чыгунка пускае дадатковую электрычку для тых, хто вяртаецца з матча. Яна будзе адпраўляцца 21 кастрычніка ў 0:10 з Барысава з прыпынкам на пункце “Пячынскі”.

Заўзятарам, якія ўсё ж вырашылі прыехаць на матч на аўтамабілі, ДАІ рэкамендуе ехаць па аўтадарозе М-1 Брэст—Мінск—мяжа Расіі, прапускная здольнасць якой значна вышэй аўтадарогі Р-53 Слабада—Навасады.

Як паказала практыка мінулых футбольных матчаў, пасля мерапрыемства ўзнікае праблема з раз’ездам заўзятараў аўтамабільным транспартам. Так, на матч БАТЭ – “Рома” 29 верасня прыбылі каля васьмі тысяч чалавек, большая частка - на ўласным транспарце (больш за 4,5 тысяч адзінак). Па заканчэнні матчу на выездзе з горада былі моцныя перашкоды руху.

Фота: websmi.by

ДАІ раіць наведвальнікам матчу БАТЭ-Барселона карыстацца грамадскім транспартам
Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі