Далідовіч стаў лепшым сярод беларусаў на чэмпіянаце па лыжаролерах
Сяргей Далідовіч стаў лепшым сярод беларускіх лыжнікаў, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 16,8 кіламетра на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па бегу на лыжаролерах і кросе, які праходзіў у Раўбічах 15 і 16 жніўня. Хутчэй за яго былі толькі два расійскія лыжнікі.
1.Раман Тарасаў (Расія) ― 31: 03,4
2. Канстанцін Главацкіх (Расія) ― + 55,2
3. Сяргей Далідовіч (Беларусь) ― + 59,5
4. Міхаіл Сямёнаў (Беларусь) ― +1: 07,7
5. Міхаіл Куклин (Беларусь) ― +1: 20,1
Сяргей Далідовіч не ўваходдзіць у зборную Беларусі і трэніруецца асобна, але ён у чарговы раз даказаў, што застаецца адным з найлепшых лыжнікаў краіны.
Нагадаем, што Сяргея Далідовіча звольнілі ў гэтым годзе з Міністэрства спорту пасля 27 гадоў выступаў за нацыянальную зборную, аднак ён усё адно вырашыў паспрабаваць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях і пачаў збіраць для гэтага грошы праз краўдфандынг. На сёння сабрана 14 тысяч з патрэбных 30 тысяч рублёў.
Палову ад сабраных сродкаў ахвяравалі спонсары, якія не пажадалі раскрываць свае імёны. Зрабіць ахвяраванне можна тут.