Данілаў: беларусы для нас дружалюбны народ, у адрозненне ад некаторых палітыкаў
Аляксей Данілаў / rus.err.ee
Беларусь — гэта дзяржава даўно акупаваная Расіяй. І цяпер Расія выкарыстоўвае беларускую тэраторыю для сваіх ваенных мэтаў. Пра гэта сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны Аляксей Данілаў заявіў у інтэрв'ю ERR.
Ён падкрэсліў, што Украіна не збіраецца нападаць на Беларусь. Таксама Данілаў кажа, што і беларускі народ не хоча ваяваць з Украінай.
"Але мы ўлічваем, што ёсць беларускі народ, які не мае ніякага жадання ваяваць з намі, пра гэта вядома не толькі нам, але і ўсім астатнім, уключаючы Пуціна. Што б яны ні рабілі, беларускі народ не мае ніякага жадання ваяваць супраць нашай краіны", — заяўляе сакратар СНБА.
Пры гэтым Данілаў разрознівае намеры беларускага народа і кіраўніцтва дзяржавы: "Я яшчэ раз паўтару: мы не нападалі і не збіраемся нападаць на Беларусь, мы абараняемся. І беларускі народ для нас — дружалюбны народ, у адрозненне ад некаторых палітычных дзеячаў".
Як вядома, у Беларусь прыбываюць расійскія войскі. Аляксандр Лукашэнка і беларускія сілавікі называюць гэта разгортваннем сумеснай вайсковай групоўкі так званай "Саюзнай дзяржавы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.