Расія перакідвае ў Беларусь каля 170 танкаў і да 200 баявых машын

Танкі ў Мінску / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Танкі ў Мінску / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Стала вядома, колькі вайсковай тэхнікі прыбудзе з Расіі ў Беларусь у рамках рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Гаворка ідзе пра 170 танкаў, да 100 гармат і мінамётаў калібрам больш за 100 мм і да 200 баявых машын. Такую лічбу назваў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.

"Агульная колькасць да прыбыцця ў РБ складзе да 9000 асабовага складу, каля 170 танкаў, да 200 баявых браніраваных машыны і да 100 гармат і мінамётаў калібрам больш за 100 мм", — пералічыў ён.

Таксама ён заявіў, што рашэнне аб разгортванні рэгіянальнай вайсковай групоўкі "прынятае і рэалізуецца выключна для ўзмацнення абароны межаў Саюзнай дзяржавы".

Пра такое разгортванне рэгіянальнай групоўкі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 кастрычніка. Учора стала вядома, што расійскія вайскоўцы ўжо прыбываюць у Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі