Даратэя Вірэр выйграла індывідуальную гонку, Надзея Скардзіна — 12-я

Даратэя Вірэр выйграла індывідуальную гонку, Надзея Скардзіна — 12-я

14 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу на пятым этапе Кубка свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка сярод жанчын на 15 км. Яе выйграла італьянка Даратэя Вірэр — 40.19,9 (0-0-0-0), на другім месцы фінка Кайса Мякярайнен, якая адстала амаль на 55 секундаў і мае адзін промах на чатырох агнявых рубяжах, на трэцім месцы Габрыэла Саўкалава з Чэхіі — +1.09,9 (0-1-0-0).

Найлепшы вынік сярод беларусак паказала Надзея Скардзіна, якая заняла 12-е месца —  +2.10,0 (0-1-0-0). Ёй па-ранейшаму пры добрай стральбе не хапае хуткасці на лыжні. Дар'я Юркевіч заняла 17-е месца — +2.40,7 (0-0-0-1), Ірына Крыўко была 53-й (+5.40,4 (0-3-0-1), Надзея Пісарава — 54-й (+5.50,9 (1-3-0-0), а Анастасія Дубарэзава не фінішыравала, на агнявых рубяжах у яе было 6 промахаў, пасля апошняй стральбы яна сышла з дыстанцыі.

15 студзеня ў Рупольдынгу пройдзе мужчынская эстафета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі