Дарогу ў вёску Дзеркаўшчына перакрылі з-за афрыканскай чумы свіней (фота)

На Глыбоччыне ўлады перакрылі дарогу, якая вядзе з раённага цэнтра ў вёску Дзеркаўшчына. Гэта звязана з пагрозай афрыканскай чумы свіней, бо траса праходзіць каля свінакомплексу “Маліноўшчына”.

Дарогу спрабавалі перакрыць яшчэ мінулай восенню, аднак жыхары на гэта ўвагі не звярнулі. Хтосьці нават скраў дарожныя знакі, што забараняюць праезд. Сёлета ж улады высыпалі на дарогу тры вялікія прычэпы жвіру. А вось  знакаў пра аб’езд не паставілі.

Мясцовыя жыхары аб’язджаць комплекс не хочуць і ў сваім змаганні карыстаюцца не зусім законнымі метадамі — знішчаюць знакі, што забараняюць праезд. Акрамя таго, вяскоўцы пракапалі праз кучу пяску праезд.

Супрацоўнікі глыбоцкай ДАІ ўсё ж размясцілі знак аб’езду. А каб народ яго зноў не выкінуў, знак павесілі над дарогай на расцяжках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі