Дар’я Домрачава атрымала бронзу ў мас-старце на Кубку свету

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла 3-е месца ў гонцы з масавым стартам на шостым этапе Кубка свету, які завяршаецца сёння ў італьянскім Антхольц-Антэрсэльве, паведамляе БЕЛТА. Час Дар’і Домрачавай, якая без промахаў прайшла дыстанцыю 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі — 32 хв. 02,1 сек. Прычым пасля заключнага агнявога рубяжа беларуска была лідарам, але на апошнім кіламетры не вытрывала тэмпу, які задалі канкурэнткі. Яна 5,8 сек. Заступіла пераможцы, нарвежцы Туры Бергер, якая мела два промахі. На другім месцы апынулася францужанка Мары-Лор Брунэ, якая прайграла нарвежцы ўсяго 0,6 сек.

Іншыя беларускія біятланісткі ў мас-старце не ўдзельнічалі. У гэтым сезоне Дар’я Домрачава ўжо ў чацвёрты раз увайшла ў лік прызёраў гонак Кубка свету. У яе актыве срэбра спрынта ў аўстрыйскім Хохфільцэне, а таксама тры бронзы: у спрынце ў шведскім Эстэрсундзе, у пераследванні ў Хохфільцэне і ў мас-старце ў Антхольц-Антэрсэльве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі