Дар'я Домрачава выказалася за свабодныя і сумленныя выбары ў Беларусі

Дар'я Домрачава выказалася за свабодныя і сумленныя выбары ў Беларусі

Дар'я Домрачава выказалася за свабодныя і сумленныя выбары ў нашай краіне. Пра гэта славутая біятланістка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі напісала ў Instagram. Домрачава адзначае, што адказвае "на шматлікія пытанні" — у яе цікавіліся яе адносінамі да прэзідэнцкіх выбараў.

"Хацела б пакінуць тут вычарпальны адказ: "Я абсалютна дакладна за свабодныя і справядлівыя выбары ў нас у краіне, — піша Дар'я Домрачава. — Гэтак жа сама, як і за тое, што кандыдаты ў прэзідэнты павінны адпавядаць вызначаным заканадаўствам патрабаванням".

Па словах Домрачавай, яе "права і абавязак, як грамадзяніна — прыйсці на выбары 9-га чысла і прагаласаваць". "Люблю Родную Мірную Беларусь!", — такімі словамі яна заканчвае свой допіс.

У апошнія дні беларускія спартсмены выказваюцца альбо ў падтрымку ўлады, альбо з крытыкай яе дзеянняў. Пазіцыяй крытыкаў абурыўся гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў. Ён называў яе "подласцю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі