Дастаць ката, сабраць паперы, галасаваць: прайшлі гульню БРСМ пра выбары (10/10)
![Скрыншот "Галасую The Game"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/0_0.jpg.webp?itok=sx-TVy__)
Скрыншот "Галасую The Game"
БРСМ падрыхтаваўся да будучай палітычнай вакханаліі не толькі праграмай "Галасую", але і нечакана парадаваў мабільнай гульнёй "Галасую The Game". У якім стане беларуская гульнявая індустрыя і ці зможа яна пацясніць такія хіты, як Angry Birds і "2048"? Давайце разам пройдзем гэтую кароткую, але вострасацыяльную гульню. Пакуль яна даступная толькі на Android, але мы верым у хуткі выхад у AppStore.
З самага пачатку меню нам дае цэлыя два варыянты: гуляць ці адразу выйсці. Вядома ж, будзем гуляць.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/18.jpg)
Мы прачынаемся ў дзень галасавання ў выдатна намаляваным свеце з узрушальнай дэталізацыяй акружэння. Побач з камп'ютарам бяром пашпарт і ідзём на кухню.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/2_26.jpg)
Там снедаем малаком і шматкамі, праходзячы міма пліты Gefest і халадзільніка Atlant. Спадзяёмся, што распрацоўшчыкі змогуць адбіць выдаткі на распрацоўку ўжо на продакт-плэйсменце. Акрамя таго, хутчэй за ўсё, гэта першая (і спадзяёмся, не апошняя) згадка ў гульнях такіх вялікіх беларускіх брэндаў.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/3_22.jpg)
Праходзім у гасцёўню і падбіраем першую шкарпэтку. Птушачку карміць не трэба.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/4_18.jpg)
У гардэробнай надзяваем другую шкарпэтку і спрабуем выйсці.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/5_8.jpg)
Гульня нам клапатліва нагадвае, што трэба не забыць куртку. Дзякуй!
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/6_6.jpg)
Шкада толькі, што на мадэлі персанажа куртка не адлюстроўваецца. Спадзяёмся, гэта пафіксяць у найбліжэйшых патчах!
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/7_4.jpg)
Выходзім з шыкоўнага асабняка (Дразды? Вуліца Язмінавая?) і ідзём выконваць свой абавязак.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/8_6.jpg)
Але дарога да выбарнага ўчастка не такая простая. Нас сустракае будаўнік, які страціў саджанец. Дапамагаем рабацягу знайсці патрэбную рэч, скачучы па бетонных блоках. Яны могуць разбіцца, акурат як у гульнях серыі "Марыа".
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/9_3.jpg)
Мы спраўляемся з гэтай няпростай задачай (нягледзячы на не самае зручнае кіраванне) і ідзём далей.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/10_6.jpg)
Побач з Нацыянальнай бібліятэкай (усё-ткі асабняк на Язмінавай!) нас сустракае мужчына, чый кот залез на дрэва. Невялікая галаваломка — і кот выратаваны!
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/11_9.jpg)
Зноў адсылка да "Марыа"! Пераскокваем перашкоду і спадзяёмся, што наша прынцэса (бюлетэнь) да вечара апынецца ў выбарчай урне.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/12_11.jpg)
Але дзе там! Каля Парка высокіх тэхналогій сустракаем дзелавога чалавека, якому няма часу збіраць паперы, якія разляцеліся.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/13_6.jpg)
Дапамагаем занятаму бізнесмену сабраць дакументы. За гэта ён нас запрашае на сумоўе ў ПВТ. Калі вы будзеце хадзіць на выбары, то атрымаеце шанц уладкавацца на добрую працу. Выдатны пасыл, гульня!
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/14_5.jpg)
Мы прыходзім на ўчастак, і нас там сустракае дзяўчына з выбарчай камісіі, якая чымсьці нагадвае ўладальніцу тытула "Міс Беларусь — 2018" (гульню распрацаваў БРСМ, ён жа дапамагаў Марыі Васілевіч збіраць подпісы — мілая пасхалка). Прыгажуня ўручае нам доўгачаканы бюлетэнь.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/15_4.jpg)
Праходзім да кабінкак, дзе сустракаем усіх персанажаў гульні, якія рыхтуюцца прагаласаваць.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/16_4.jpg)
І атрымліваем падарунак. Што ж у ім?
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/17_1.jpg)
Прапанова прайсці гэтую выдатную гульню яшчэ раз! Абавязкова скарыстаемся гэтай цудоўнай магчымасцю бліжэй да 17 лістапада.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/18_1.jpg)
Бонус: скрыншот водгукаў у Google Play.
![Достать кота, собрать бумаги, проголосовать: прошли игру БРСМ про выборы (10/10)](/sites/default/files/paragraphs/image/12_1.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.