Качанава прыдумала, як "перамагчы" інтэрнэт
Чыноўнікі ў РБ збіраюцца працягваць змагацца з інтэрнэтам
Наталля Качанава прыдумала, як "перамагчы" інтэрнэт (пры гэтым не патлумачыла, навошта яго трэба перамагаць). Кіраўніца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі лічыць, што дастаткова "працаваць з людзьмі".
"Мы павінны ўключацца і працаваць з усімі катэгорыямі нашага насельніцтва, — цытуе словы Качанавай прэс-служба Савета Рэспублікі. — Вочы ў вочы калі мы гаворым праўду, расказваем, даносім інфармацыю, яны ўсё выдатна разумеюць. У нас усё будзе выдатна, калі мы зараз пачнём вельмі магутна працаваць з людзьмі".
Наталля Качанава лічыць, што яе "метад" спрацуе і з моладдзю ў XXI стагоддзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.