Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Польшчы могуць прайсці 21 кастрычніка

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Польшчы могуць прайсці 21 кастрычніка.

Аб гэтым заявіў прэм’ер-мініср краіны Яраслаў Качыньскі. Дакладная дата галасавання яшчэ не зацверджана, аднак, паводле словаў прэм’ера, выбары мусяць абавязкова адбыцца да пачатку лістапада.

Нагадаем, сёння стала вядома, што лідэры кансерватыўнай партыі “Права і справядлівасць”, найбуйнейшай ва ўрадавай кааліцыі, пагадзіліся на правядзенне датэрміновых выбараў.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі