Датычнасць добраахвотнікаў да забойства Шарамета — не асобная версія

Датычнасць добраахвотнікаў да забойства Шарамета — не асобная версія

Следства не разглядае як асобную версію датычнасць кагосьці з добраахвотніцкіх батальёнаў да забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 лістапада заявіў першы намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Вадзім Траян.

Звесткі пра тое, што забойцаў Шарамета шукаюць сярод байцоў добраахвотніцкіх батальёнаў, паведаміў сайт "Украінская праўда", на якім працаваў журналіст.

"Прычым тут добраахвотніцкія батальёны? Людзі зайшлі на судовы сайт, узялі там нейкія рашэнні, якіх было больш як 97 толькі на тым сайце, а яшчэ ёсць іншыя. Яны ўзялі тры рашэнні, сказалі, што гэта добраахвотнікі, а яшчэ 97 чалавек чаму яны не паказалі? Ведаеце, гэта канкрэтна чалавек захацеў так напісаць або нехта папрасіў", — перадае Радыё "Свабода" абурэнне Траяна.

Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Украіны Хація Дэканаідзэ заклікала журналістаў да асабістай адказнасці, калі гаворка ідзе пра справу Шарамета. Разам з тым яна падкрэсліла, што расследаванне не спыненае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі