Давыдзька адказаў Кастусёву наконт 100-годдзя БНР

Давыдзька адказаў Кастусёву наконт 100-годдзя БНР

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў ад старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі адказ на свае прапановы па святкаванні 100-гадовага юбілея Беларускай Народнай Рэспублікі.

Свае прапановы да юбілею Кастусёў абнародаваў напрыканцы лістапада 2017 года. Сярод іншага там быў і такі пункт: "Прапаную дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі належным чынам асвятляць гэтыя падзеі ды іншыя звязаныя з гісторыяй БНР і яе юбілеем мерапрыемствы, а таксама зладзіць на старонках дзяржаўных газет і часопісаў, у эфіры дзяржаўнага радыё і тэлебачання дыскусіі ды круглыя сталы з нагоды гістарычнай даты стагоддзя БНР". 

У лісце, які падпісаў Давыдзька, паведамляецца, што на БТ ёсць шмат перадач і фільмаў, прысвечаных беларускай гісторыі. 

"Што датычыцца падзей і мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя БНР, Белтэлерадыёкампанія таксама зацікаўлена ў максімальна аб'ектыўным іх асвятленні згодна з уласнай рэдакцыйнай палітыкай і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

У сваю чаргу прапануем Вам вынесці на шырокую публічную дыскусію не толькі пытанні панегірычнага кшталту аб стварэнні БНР і дзейнасці яе кіраўнікоў, але і закрануць такія неадназначныя пытанні, як сумна вядомы зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да "Яго імператарскай Вялікасці Нямецкага Кайзера", або мемарандум старшыні БНР у эміграцыі Васіля Захаркі з заклікам да Гітлера пра падтрымку, і інш.", — гаворыцца ў адказе Давыдзькі.

Раней кіраўнік БТ заяўляў, што 100-годдзе БНР павінна адзначаць разам усё беларускае грамадства. 

Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца 25 сакавіка. У гэты дзень у 2018 годзе была выдадзеная Трэцяя ўстаўная грамата БНР, якая абвясціла незалежнасць дзяржавы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі