Давыдзька: на працягу паўгода ў парламент унясуць законапраект аб партыях
У бліжэйшыя паўгода на разгляд у Палату прадстаўнікоў унясуць законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў". Пра такую заяву дэпутата Генадзя Давыдзькі паведамляе БЕЛТА.
Давыдзька вылучаны на пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Дэпутат паведаміў, што акрамя закона аб партыях будзе пададзены на разгляд закон аб грамадзянстве.
Таксама камісія пад яго кіраўніцтвам плануе займацца маніторынгам дзеючага заканадаўства і яго правапрымяняльнай практыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.