“Дбаю” пра камфортны і экалагічны горад — слухай пра новую ініцыятыву
У Мінску стартуе незвычайны праект “Дбаю” — гарадскі рэстаран і пляцоўка для івэнтаў. 70% прыбыткаў месца будуць накіроўвацца на развіццё гарадскіх ініцыятыў і праектаў. Для таго каб запусціць праект, 350 мінскіх актывістаў скідваюцца да 1000 долараў. Затым менавіта яны будуць абіраць цікавыя ініцыятывы, якія зробяць Мінск больш экалагічным, камфортным і інклюзіўным.
Пра тое, як узнікла ідэя ініцыятывы, якія праекты будуць падтрыманы, хто гэтыя 350 актывістаў — у жывым эфіры Еўрарадыё расказваюць менеджарка сацыяльных праектаў Марына Штрахава і PR & Event manager Адарка Шут.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.