Дэпардзье ўсклаў кветкі да Кургана Славы (фота)

Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпардзье ўсклаў кветкі да Кургана Славы пад Мінскам, перадае БЕЛТА. Прадстаўніца сельскагаспадарчага прадпрыемства “Азярыцкі-Агра”, на тэрыторыі якога размяшчаецца помнік, каротка распавяла замежнаму госцю пра гісторыю стварэння Кургана.

Усклаўшы кветкі, Дэпардзье пакланіўся ў памяць ад загінулых падчас вайны.

У пачатку 2013 года акцёр атрымаў расійскае грамадзянства, каб пазбегнуць уплаты падаткаў на раскошу ў сябе на радзіме. Але пры гэтым Дэпардзье стала пражывае ў Бельгіі.

Дэпардзье прыбыў у Беларусь, каб асабіста пазнаёміцца з краінай. У праграме яго візіту — пазнаёміцца з сельскай гаспадаркай нашай краіны і абмеркаваць рэалізацыю кінапраекту “Нармандыя-Нёман”.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі