Дэпартамент выканання пакаранняў — пра амністыю для асуджаных за наркотыкі

Дэпартамент выканання пакаранняў — пра амністыю для асуджаных за наркотыкі

18 траўня стала вядома, што кіраўніком дзяржавы падпісаны закон аб амністыі. Ён будзе выконвацца ў бліжэйшыя паўгода. У адрозненне ад мінулагодняй амністыі, сёлета тэрміны скароцяць некаторым асуджаным за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.

Вось што распавяла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Жанна Батурыцкая: "Амністыя будзе распаўсюджана на асоб, якія здзейснілі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Акрамя таго, асобы, якія асуджаны па частках 4-й і 5-й 328-га артыкула, і якія здзейснілі гэтыя злачынствы ў непаўналетнім узросце, яны таксама могуць прэтэндаваць на гэтую амністыю. Дадзенай катэгорыі тэрмін пакарання будзе скарочаны на 1 год. Мы мяркуем, што з месцаў пазбаўлення волі, у сувязі з скарачэннем тэрміну пакарання на 1 год, выйдзе 1 чалавек і 10 непаўналетнім скароціцца тэрмін пакарання на 1 год і яны працягнуць адбываць пакаранне".

Як вядома, часткі 4 і 5 артыкула 328 "Незаконны абарот наркатычных сродкаў..." КК — гэта дзеянні, здзейсненыя арганізаванай групай і дзеянні, якія па неасцярожнасці пацягнулі смерць чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі