Дэпутат: Змены ў працэдуру дарожнага збору могуць унесці праз указ Лукашэнкі
Змены ў працэдуру дарожнага збору, калі і адбудуцца, дык хіба што будуць праведзеныя ўказам кіраўніка Беларусі. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Рыбак.
Магчымыя змены ў працэдуры дарожнага збору (напрыклад, магчымасць заплаціць не за ўвесь год, а за некалькі месяцаў) дэпутаты перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Далейшы лёс гэтых прапановаў невядомы.
Па словах Рыбака, прымаць гэтыя змены праз закон — вельмі доўга: як мінімум год спатрэбіцца на тое, каб распрацаваць закон і прыняць яго ў двух чытаннях. Праз указ кіраўніка дзяржавы гэта зрабіць будзе значна хутчэй.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава адмовілася каментаваць журналістам гэтае пытанне.