Дэпутатка Канапацкая накіравала ў Генпракуратуру запыт наконт Курапатаў

Дэпутатка Канапацкая накіравала ў Генпракуратуру запыт наконт Курапатаў

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая накіравала запыт на імя генаральнага пракурора Аляксандра Канюка. Яна просіць праверыць, ці законна былі перагледжаныя межы ахоўнай зоны вакол мемарыялу, дзе пахаваныя ахвяры савецкіх рэпрэсіяў 1930-19040-х гадоў. 

Менавіта дзякуючы перагляду ахоўных зонаў ў у 2014 годзе рэстаран "Поедем поедим" на ўскрайку Курапатаў набыў законны статус. Тады межы былі зменшаныя з 120 м да 50 м.

Пратэсты супраць адкрыцця забаўляльнага комплексу працягваюцца з пачатку чэрвеня. Абаронцы Курапатаў заяўляюць пра недапушчальнасць забаўляльнага комплексу на самай мяжы з мемарыялам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі