Дэпутаты зоймуцца папраўкамі ў выбарчы кодэкс ужо 2 кастрычніка

Пра гэта са спасылкай на старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Аляксандра Зазулю піша агенцтва “БелТА”.

У прыватнасці, праект закона "Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў" прадугледжвае адмову ад бюджэтнага фінансавання на агітацыйныя выдаткі кандыдатаў. Гэтыя сродкі будуць перададзеныя тэрытарыяльным і акруговым выбаркамам, каб тыя выраблялі інфармацыйныя буклеты і разам з запрашэннем наведаць выбарчы ўчастак рассылалі іх выбаршчыкам.

За кандыдатамі ў дэпутаты і прэзідэнты будзе захавана права на бясплатнае выкарыстанне дзяржаўных СМІ для перадвыбарных выступаў, дэбатаў і публікацыі праграмаў.

Мяркуецца, што кандыдатам у прэзідэнты будзе павялічаны дапушчальны памер асабістых фінансавых фондаў. Будуць ўводзіцца фінансавыя фонды для кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Памер дапушчальнага фонда, які дазволена фарміраваць кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, плануецца пакінуць нязменным. Сёння гэта 100 мільёнаў рублёў (тысяча базавых велічыняў).

Фота: reporter.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі