Дэсантнікаў у Пінскім раёне заменяць мотастралкі
У Пінскім раёне пройдзе ратацыя беларускіх войскаў: дэсантнікаў заменяць мотастралкі. Пра гэта паведамляе ў сацсетках Пінскі райвыканкам.
Частка падраздзяленняў пройдзе маршам, яшчэ частку перавязуць чыгуначным і іншым транспартам. На ўзбраенні ў вайскоўцаў будзе бронетэхніка і сродкі СПА.
"Сухапутныя войскі прызначаныя для вырашэння задач па адбіцці ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі", — гаворыцца ў паведамленні выканкама.
Раней улады раёна паведамілі, што памежнікам дапамагаюць ахоўваць мяжу дэсантнікі, а на шэрагу аб'ектаў выстаўленыя блокпасты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.