Для беларускіх чыноўнікаў і бюджэтнікаў запусцілі месенджар Depesha
У Беларусі запусцілі месенджар Depesha — чыста беларускую распрацоўку для прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў. Стваральнікам месенджара стала кампанія beCloud.
Стваральнікі заяўляюць, што месенджар мае высокую ступень абароны і ўжо даступны для абанентаў МТС, А1 і life:). Карыстальнікі могуць абменьвацца тэкставымі і галасавымі паведамленнямі, рабіць аўдыётэлефанаванні, перадаваць фота і відэа.
У кампаніі адзначаюць, што серверы камунікатара размяшчаюцца ў Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі даных beСloud. Працуе ён у адпаведнасці з беларускімі законамі.
Спампаваць Depesha можна толькі ў афіцыйных крамах мабільных праграм для iOS і Android. Праз спасылкі для спампавання месенджар не распаўсюджваецца.
"Кансультацыі па падключэнні арганізацый і падтрымцы карыстальнікаў мессенджера Depesha можна атрымаць у кантакт-цэнтрах мабільных аператараў", — дадаюць у beСloud.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.