Для хаскі, якая загрызла 8-месячную дзяўчынку, знайшлі новых гаспадароў

Для хаскі, якая загрызла 8-месячную дзяўчынку, знайшлі новых гаспадароў

Для сабакі хаскі, які напаў на 8-месячную дзяўчынку, знайшлі новага гаспадара. На мінулым тыдні Айда пераехала з прытулку на Гурскага ў Мінскі раён, паведамляе TUT.by

Рэзанансны выпадак з нападак сабакі на дзіця адбыўся ў пачатку 2016 года — яе былая гаспадыня Кацярына набыла шчанюка ў заводчыка, пасля чаго сабака загрыз дзіця. У жніўні суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў Кацярыну, якая недакармлівала сабаку і ў момант трагедыі была п’янай. Айду было вырашана вярнуць заводчыку.

Каля года хаскі пражыла ў прытулку. Заводчык адмовіўся забіраць сабаку: сказаў, што характар ужо сфармаваны і навучыць нечаму будзе складана. У выніку мужчына напісаў афіцыйную адмову ад жывёлы.

У прытулку Айду характарызавалі як вельмі добрую і ласкаву. Ахвочых забраць яе было шмат і вось нарэшце супрацоўнікі “Фаўны горада” вырашылі перадаць яе новаму гаспадару. Падрабязнасцяў пра яго асобу не раскрываюць — кажуць, што ён не хоча афішаваць гэтую гісторыю.

Адзначаюць, што новы гаспадар прайшоў курсы кінолагаў перш чым забраць Айду. Новага чалавека жывёла прыняла з радасцю. Скаргаў на яе ў гаспадара пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі