Для школьнікаў РБ і РФ распрацуюць дапаможнік па "гісторыі Саюзнай дзяржавы"

У школьнай бібліятэцы, ілюстрацыйнае фота

У школьнай бібліятэцы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пра планы распрацаваць для школьнікаў Беларусі і Расіі дапаможнікі па "агульнай гісторыі Саюзнай дзяржавы" расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Гэтую заяву ён зрабіў у Мінску на форуме "Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс", паведамляе рэсурс "Позірк". Са слоў чыноўніка, падручнік дапаможа "супрацьстаяць спробам скажэння і фальсіфікацыі гістарычных фактаў".

Гэта выданне, лічыць Кадлубай, павінна "выпрацаваць агульны погляд на мінулае, які будзе спрыяць кансалідацыі грамадства, выхаванню патрыятычных і грамадзянскіх якасцяў пакалення, якое падрастае, служыць умацаванню міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды". Чыноўнік нагадаў, што адзін агульны дапаможнік для школьнікаў Беларусі і Расіі ўжо распрацаваны. Ён называецца "Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны", і гэтае выданне зрабілася першым у серыі "Расія і Беларусь: старонкі агульнай гісторыі".

Адзначым, што ў апошнія гады ў Беларусі ідзе актыўны працэс навязвання расійскага погляду на гісторыю: выцясняецца фігура Кастуся Каліноўскага, які нават у савецкія гады ўспрымаўся як нацыянальны герой, прасоўваюцца расійскія персанажы, якія альбо не маюць да Беларусі ніякага дачынення, альбо ўвайшлі ў беларускую гісторыю як адмоўныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі