У Мінабароны лічаць, што ваенную гісторыю Беларусі фарміравалі Пётр I і Сувораў

Партрэт Аляксандра Суворава ў Ваеннай акадэміі Беларусі / Еўрарадыё
Партрэт Аляксандра Суворава ў Ваеннай акадэміі Беларусі / Еўрарадыё

Прыкладамі, на якіх фарміравалася ваенная гісторыя Беларусі, лічаць у беларускім міністэрстве абароны расійскіх імператара Пятра I і палкаводца Аляксандра Суворава.

Такая інфармацыя змяшчаецца ў адказе, які атрымаў на свой зварот мінчук Аляксей Дужы. Ён звярнуўся ў Мінабароны з пытаннем, чаму ў Вайсковай акадэміі вісяць партрэты расійскіх гістарычных дзеячаў.

"Сапраўды, палкаводцы, партрэты якіх размешчаны ў Ваеннай акадэміі, з'яўляюцца не толькі выхадцамі з Беларусі. Разам з тым менавіта на іх прыкладах у розныя гады айчыннай гісторыі будавалася ваенная справа Беларусі", — гаворыцца ў лісце за подпісам памочніка міністра абароны па ідэалагічнай працы Леаніда Касінскага.

В Минобороны считают, что военную историю Беларуси формировали Петр I и Суворов
Адказ з Міністэрства абароны на зварот мінчука / twitter.com/ADuzhy

Адзначым, што адзін з самых вядомых эпізодаў беларускай гісторыі, звязаных з Пятром I, — гэта разбурэнне Сафійскага сабора ў Полацку падчас Паўночнай вайны. Храм належаў уніятам. Рускі цар прыйшоў у храм. Узнік канфлікт, пасля чаго святары былі жорстка забітыя, а сабор зачынены. Тут размясцілі парахавы склад, які праз некалькі гадоў выбухнуў. Наступныя некалькі дзясяткаў гадоў храм прастаяў у руінах.

Аляксандр Сувораў звязаны з Беларуссю перш за ўсё тым, што жорстка здушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі