“Дняпро” не здолела ўтрымаць перамогу ў матчы супраць нарвежскага Стабэка
Магілёўскае “Дняпро” вязе з Нарвегіі нічыю. У матчы другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы супраць “Стабэка” беларусы не здолелі ўтрымаць перамогу.
Магілёўцы першымі адкрылі лік. На 14-й хвіліне вызначыўся Дзмітрый Турлін. Неўзабаве нарвежцы зраўнялі лік, але адразу ж Міхаіл Казлоў зноў вывеў “Дняпро” наперад. У другім тайме нарвежцы аднавілі раўнавагу.
Лік 2:2 так і пратрымаўся да канца гульні. Матч у адказ пройдзе праз тыдзень у Магілёве.