“Дняпро” выйграў у “Гомеля” і дагнаў БАТЭ

“Дняпро” выйграў у “Гомеля” і дагнаў БАТЭ

У пятніцу, 6 красавіка, прайшлі тры матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Мінск” на сваім полі прайграў БАТЭ — 0:2. “Тарпеда-БелАЗ” выйграў у “Смалявічаў” — 1:0, а “Дняпро” з такім жа лікам  — у “Гомеля”. Магілёўцы, як і БАТЭ, набралі 6 ачкоў і з’яўляюцца лідарамі першынства. Дагнаць іх можа мінскае “Дынама”, якое 7 красавіка на стадыёне футбольнага клуба “Мінск” прымае “Іслач” (пачатак — у 18:00). У суботу таксама згуляюць мінскае “Тарпеда” і “Гарадзея” (на стадыёне ФК “Мінск”, 12:00), “Віцебск” і “Шахцёр” (16:00). Яшчэ два матчы тура прайшлі ў чацвер: “Дынама” (Брэст) — “Прамень” — 2:1, “Слуцк” — “Нёман” — 1:1.

Матчы 3-га тура стартуюць 13 красавіка. На наступны дзень пройдзе цэнтральны паядынак тура, у якім сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі